За данат палку Каліноўскага гамяльчанку асудзілі на тры гады калоніі
Анастасія Петрачэнка / dissidentby.com
У Гомельскім абласным судзе асудзілі былую менеджарку кампаніі па распрацоўцы праграмнага забяспячэння Анастасію Петрачэнка. Як пішуць праваабаронцы, дзяўчыну асудзілі на тры гады калоніі агульнага рэжыму.
Гамяльчанку абвінавацілі ў "фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці" (ч. 1 арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядаў суддзя Руслан Царук.
Прычынай пераследу стала тое, што дзяўчына пералічыла грошы палку імя Кастуся Каліноўскага ва Украіне. Падраздзяленне складаецца з беларускіх дабраахвотнікаў, якія ваююць за незалежнасць Украіны. Беларускія ўлады прызналі яго "экстрэмісцкім фармаваннем".
Дзяўчыну затрымалі ў кастрычніку 2022 года і з таго часу трымаюць у гомельскім СІЗА №3. Праваабаронцы прызналі яе палітзняволенай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.