У Мінску "замініравалі" бізнес-центр "Вэлком", эвакуявалі 100 чалавек
Будынак быў ачэплены міліцыяй, на месцы працавалі сапёры.
Каля 18-й гадзіны 20 сакавіка ў Мінску замініравалі бізнес-центр "Вэлком" (галоўны офіс кампаніі), які месціцца на вуліцы Інтэрнацыянальнай (д. 36, к. 2) за Палацам Рэспублікі. 10-павярховы будынак ачапілі міліцыянеры і АМАПаўцы, перакрытая і вуліца. На месцы працавалі сапёры.
Як паведаміў Еўрарадыё кіраўнік прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі, у міліцыю паступіла паведамленне аб магчымым замініраванні будынка. Міліцыя выехала, эвакуявалі каля 100 чалавек. У будынку працуе сапёрная група, пакуль нічога не знайшлі, сказаў Ластоўскі.
Як паведаміў тэлеканал "Беларусь 1", у будынку не знайшлі ніякіх выбуховых прыстасаванняў. Цяпер ідзе пошук тэлефоннага тэрарыста.
Фота: Еўрарадыё