У Мінску з'явіліся білборды з пагрозамі за данаты

Білборд з пагрозамі

Білборд з пагрозамі / тг-канал сілавікоў

Білборды з пагрозамі за данаты з'явіліся ўздоўж Мінскай кальцавой аўтадарогі. Іх фотаздымкі апублікавалі тэлеграм-каналы, блізкія да сілавікоў.

Як адзначае праваабарончы цэнтр "Вясна", у Беларусі за данаты асуджаныя мінімум 58 чалавек — паводле артыкула за "фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці" (або ў сукупнасці з іншымі). Ім прысуджвалі ад 1,5 да 19 гадоў калоніі. За данаты ў структуры, прызнаныя ў Беларусі "экстрэмісцкімі фармаваннямі", пагражае да 5 гадоў калоніі. Прычым прысуд выносяць нават тым, хто рабіў данаты, калі арганізацыі яшчэ не былі прызнаныя "экстрэмістамі".

Таксама прысуды за данаты выносяць паводле артыкула аб "фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці". З такой фармулёўкай асудзілі мінімум двух чалавек на 9,5 і 8,5 года калоніі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі