За данат 1,78 еўра айцішнік з Гродна "ахвяраваў" дзіцячаму фонду 1000 долараў

Гродзенскіх айцішнікаў прымусілі плаціць "адкупныя" за данаты

Гродзенскіх айцішнікаў прымусілі плаціць "адкупныя" за данаты

Сілавікі апублікавалі відэа з трыма гродзенскімі айцішнікамі. Сілавікі заявілі, нібыта тыя самі прыйшлі з пакаяннем пасля данатаў Nexta і фонду BYSOL, заўважыў праваабарончы тэлеграм-канал "Право имеют".

Адзін з айцішнікаў, як паведамляецца, перавёў Nexta 1,78 еўра праз PayPal. Для "кампенсацыі шкоды" ён перавёў на рахунак дзіцячага фонду 1000 долараў.

Другі таксама адправіў данат Nexta праз PayPal у 2021 годзе. Ад яго на "дабрачыннасць" пайшло 5000 долараў.

Інжынер-праграміст адправіў для фонду BYSOL два данаты на 35 еўра. Мужчына заявіў, што сам прыйшоў у міліцыю і за "сваю правіннасць" перавёў 5000 долараў у фонд дапамогі хворым дзецям.

У Беларусі неаднаразова паведамлялася, што з людзей, якіх сілавікі злавілі на данатах "экстрэмістам", патрабуюць заплаціць "адкупныя". Праўда, гэта не заўсёды выратоўвае ад крымінальнай справы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі