У Нямеччыне канібала-паліцыянта асудзілі на 8,5 года

Суд Дрэздэна прысудзіў 56-гадовага Дэтлева Гюнцэля да васьмі з паловай гадоў турэмнага зняволення. Такі прысуд яму вынеслі за тое, што ў лістападзе 2013 года мужчына задушыў, а затым разабраў на часткі 59-гадовага бізнэсоўца з Гановера Войцеха Стэмпнівіца. Акрамя таго, Гюнцэль зняў на відэа частку працэсу па расчляненні цела.

Забойства адбылося ў доме Гюнцэля, які ён здаваў як пансіён. Мужчыны пазнаёміліся на інтэрнэт-форуме, прысвечаным канібалізму, перадае ВВС.

Адвакаты, якія прадстаўляюць інтарэсы сваякоў Стэмпнівіца, патрабавалі больш суровага прысуду экс-паліцыянту. Аднак пракуроры не змаглі даказаць, ці з'еў канібал сваю ахвяру, хаця знайсці ўдалося не ўсе часткі цела забітага. Пры гэтым пракуроры ўказвалі, што ахвяра хацела быць з'едзенай.

Абвінавачваны спярша прызнаўся ў забойстве, але потым адклікаў сваё прызнанне.

Дарэчы, у 2001 годзе ў нямецкім горадзе Ротэнбург-на-Фульда быў падобны выпадак. Мясцовы жыхар Армін Майвес забіў і з'еў берлінца Юргена Брандэса з яго добраахвотнай згоды. Цяпер Майвес адбывае пажыццёвае зняволенне.

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі