У Нью-Ёрку збіраюцца ўвесці адпачынкі па догляду за хатнімі гадаванцамі

Законапраект, пра які беларусы могуць толькі марыць

Законапраект, пра які беларусы могуць толькі марыць / unsplash.com

Улады Нью-Ёрка разглядаюць магчымасць увядзення аплачванага адпачынку па догляду за хатнімі жывёламі. Пра гэта піша New York Post.

З ініцыятывай выступілі дэпутаты гарадской рады. Яе прадстаўнік Шон Абрэў падкрэслівае, што гадаванцы дапамагаюць сваім гаспадарам зніжаць узровень гармону стрэсу картызола, матывуюць да актыўнасці і дапамагаюць палепшыць сацыяльнае жыццё.

Абрэў перакананы, што памяншэнне картызола можа павысіць эфектыўнасць працы. Таксама, на думку чыноўніка, новы закон змог бы знізіць нагрузку на прытулкі горада, якія сёння перапоўнены больш як на 200%.

Папраўкі прадугледжваюць адпачынак як для ўладальнікаў службовых сабак, так і для гаспадароў хатніх гадаванцаў, якія ўтрымліваюцца на законных падставах. Мэтай адпачынку можа быць адаптацыя гадаванца, навучанне базавым навыкам або наведванне ветэрынарнай клінікі.

Як паведамляюць СМІ, гараджане адрэагавалі на ініцыятыву станоўча. У той жа час працадаўцы асцерагаюцца росту затрат, паколькі дадатковыя льготы павялічаць выдаткі на ўтрыманне работнікаў.

Запрацавала дадатковая ўмова для выезду ў ЕС з хатнімі гадаванцамі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі