У Оршы адкрылі самую доўгую ў Беларусі аўтамадэльную трасу
У Оршы адкрылі самую доўгую ў Беларусі
аўтамадэльную трасу. Яе працягласць складае 40 метраў. Мініацюрныя аўтамабілі
ездзяць та ёй з хуткасцю да 70 кіламетраў у гадзіну.
28-29 красавіка, на новай трасе праходзяць першыя спаборніцтвы – міжабласны турнір па аўтатрасаваму мадэлізму. У іх удзельнічаюць сем каманд з Віцебска, Бабруйска, Салігорска, Оршы, Барані і сталіцы. Удзельнікам – ад 10 да 22 гадоў.
Правядзенне такога буйнога для Оршы
турніра стала магчымым дзякуючы кіраўніку станцыі юных тэхнікаў Міхаілу
Усцінаву і кіраўніку гуртка аўтамадэльнага спорта Генадзю Ражкевічу. Менавіта
дзякуючы іх высілкам і створаная самая доўгая аўтамадэльная траса ў краіне,
паведамляе інтэрактыўная газета “Народныя наівны Віцебска”.