У паўфінале Australian Open упершыню згуляюць дзве беларускі

Арына Сабаленка / https://twitter.com/WTA
Арына Сабаленка / https://twitter.com/WTA

У паўфінале Australian Open упершыню згуляюць дзве беларускі. Пасля Вікторыі Азаранка (24-я ў сусветным рэйтынгу) туды прабілася і Арына Сабаленка (5-я ракетка свету). У чвэрцьфінале яна абыграла Дону Векіч (64) з Харватыі — 6:3, 6:2. Яе наступная саперніца — Магда Лінэт (45) з Польшчы.

Саперніцай Азаранка ў паўфінале будзе Алена Рыбакіна (25) з Казахстана. Вікторыя двойчы выйгравала Australian Open — у 2012 і 2013 гадах. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі