У Петрыкаўскім раёне пад коламі грузавіка МАЗ загінула дзіця
На месцы трагічнага здарэння
У Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці пад коламі грузавіка МАЗ загінула дзіця. Трагічнае здарэнне адбылося ў пятніцу каля 14:30 у вёсцы Бабунічы.
Следча-аператыўная група высвятляе ўсе абставіны гібелі 5-гадовага хлопыка. Грузавіком кіраваў 58-гадовы вадзіцель.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.