У Пінску дзяцей адабралі ў 14 нядбайных бацькоў

Ад пачатку года пінская камісія па справах непаўналетніх прыняла 10 пастановаў аб дзяржаўнай абароне дзяцей. Згодна з гэтымі пастановамі ў 14 нядбайных бацькоў адабралі 18 дзяцей, якіх размясцілі ў сацыяльныя дзіцячыя ўстановы. 7 пакараных такім чынам бацькоў раскаяліся і змянілі свае паводзіны. Ім вярнулі 10 дзяцей — у сувязі з нармалізацыяй абстаноўкі ў сем’ях. Згодна з дэкрэтам № 18 нядбайныя бацькі павінны плаціць дзяржаве за ўтрыманне іхніх дзетак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі