У Пінску кошка чакае памерлую гаспадыню на прыпынку насупраць яе дома
Котка чакае гаспадыню на прыпынку / media-polesye.by
У Пінску на прыпынку "Канцэртная зала" жыве котка. Карэспандэнты мясцовага выдання "Медыя-Палессе" сфатаграфавалі яе і размясцілі фота ў сацсетках.
У каментарах адна з чытачак сайта распавяла, што котка раней жыла ў доме праз дарогу ад прыпынку. Але яе гаспадыня памерла, і яна засталася адна ў пустой кватэры. Тады суседзі выпусцілі котку на вуліцу — і з тых часоў яна жыве на прыпынку і чакае сваю гаспадыню.
Людзі прыносяць котцы малако ў місачцы і просяць не крыўдзіць яе.
Котка чакае гаспадыню на прыпынку / media-polesye.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.