У Польшчы па падазрэнні ў дыверсіях затрымалі двух грамадзян Беларусі

Польскія спецслужбы спрабуюць "зачысціць" расійскую агентуру ў краіне

Польскія спецслужбы спрабуюць "зачысціць" расійскую агентуру ў краіне / pap.pl

У Польшчы па падазрэнні ў працы на расійскую разведку затрымалі двух грамадзян Беларусі і аднаго грамадзяніна Польшчы. Затрыманне праводзілі супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі. Як піша pap.pl, затрыманых падазраюць у падрыхтоўцы дыверсій і акцый сабатажу. Яны дзейнічалі ў складзе арганізаванай групы. Іх арыштавалі на тры месяцы. Ім пагражае нават пажыццёвае зняволенне, адзначае выданне.

Вядома, што ўдзельнікаў групы затрымалі 27 траўня ў Варшаве, Прушкаве і ў Паморскім ваяводстве. Яны падазраюцца ў падпалах аб'ектаў у розных рэгіёнах Польшчы. Заданні атрымлівалі ад расіян. За здзейсненыя акцыі ім абяцаліся грошы (10 тысяч еўра за адзін аб'ект).

Аднаму беларусу 37 гадоў, іншаму — 35, паляку — 40 гадоў. У аднаго з грамадзян Беларусі ёсць карта паляка. 

У Польшчы расследуюць некалькі дыверсій, у тым ліку падпалаў і спробаў падпалаў, якія звязваюць з расійскімі спецслужбамі. Па падазрэнні ў дыверсійнай дзейнасці па заданні расійскіх спецслужбаў беларусаў затрымлівалі і раней. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі