У Польшчы жыве ўжо больш за 300 тысяч грамадзян Беларусі

Варшава / Еўрарадыё

Варшава / Еўрарадыё

У Польшчы жыве ўжо больш за 300 тысяч грамадзян Беларусі. Пра гэта заявіла кіраўніца дэпартамента прававой дапамогі Цэнтра беларускай салідарнасці Вольга Дабравольская. Яна спасылаецца на даныя Міністэрства замежных спраў Польшчы.

"Яшчэ нядаўна мы гаварылі пра лічбу 150 тысяч, — кажа Дабравольская. — Велізарны наплыў за апошнія паўгода".

За апошнія тры гады 414 беларусаў атрымалі статус бежанца, амаль 7,5 тысяч звярнуліся за міжнароднай абаронай. З 10 жніўня 2020-га Польшча выдала беларусам больш за 52 тысячы гуманітарных віз і амаль 114 тысяч віз па праграме Poland Business Harbour — для айцішнікаў і прадпрымальнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі