У пяты раз з пачатку года: бензін у Беларусі зноў даражэе на 1 капейку
Аўтамабілі на вуліцах Мінска / Еўрарадыё
Канцэрн "Белнафтахім" абвясціў пра пятае з пачатку года падаражэнне аўтамабільнага паліва ў Беларусі. З 2 лютага 2020 года рознічныя цэны на бензін і дызель зноў вырастуць на 1 капейку.
Гэта значыць, што з нядзелі на беларускіх запраўках будуць устаноўленыя наступныя кошты:
АІ-92-К5-Еўра — 1 рубель 69 капеек;
АІ-95-К5-Еўра — 1 рубель 79 капеек;
АІ-98-К5-Еўра — 2 рублі 1 капейку;
дызельнае паліва — 1 рубель 79 капеек.
Звычайна "Белнафтахім" тлумачыць падаражэнне ростам цаны на нафту на сусветных рынках. Аднак на гэты раз паведамленне на сайце канцэрна не ўтрымлівае ніякага тлумачэння.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.