У Расіі аднавіліся здымкі эратычнага фільма "Бацькава шчасце"
Cкандальны расійскі рэжысёр і прадзюсар Аляксандр Валаў вырашыў аднавіць здымкі эратычнага фільма "Бацькава шчасце". Галоўны персанаж карціны звонку вельмі нагадвае кіраўніка Беларусі. Як нагадвае "Беларускі партызан", здымкі пачаліся яшчэ ў 2006 годзе, але былі прыпыненыя. Выканаўца галоўнай ролі адмовіўся ўдзельнічаць у праекце, бо ўзнік вялікі скандал. У пракуратуры Беларусі не выключалі, што на стваральнікаў фільма могуць пачаць крымінальную справу за абразу прэзідэнта краіны.
Праз 4 гады кампанія "ОЭРТВ-Продакшн" вырашыла аднавіць працу над фільмам і абвясціла ўсерасійскі кастынг на ролю "Аляксандра Лукашэнкі".
Праз 4 гады кампанія "ОЭРТВ-Продакшн" вырашыла аднавіць працу над фільмам і абвясціла ўсерасійскі кастынг на ролю "Аляксандра Лукашэнкі".