У Расіі затрымалі беларуса, прывезлі ў РБ і аштрафавалі на 6000 рублёў

У Генпракуратуры лічаць, што штраф — гэта не тое пакаранне, якога будуць баяцца

У Генпракуратуры лічаць, што штраф — гэта не тое пакаранне, якога будуць баяцца / sb.by

У Расіі затрымалі беларуса, прывезлі ў РБ і аштрафавалі на 6000 рублёў. Маладога чалавека пакаралі "за ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву на воінскую службу".

Як паведамляюць праваабаронцы, справу Дзмітрыя Сухадольскага з аграгарадка Валынцы, які пастаянна жыве і працуе ў Маскве, у траўні разглядаў суд Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Сваю віну ён прызнаў. Па словах Сухадольскага, у 2023 годзе пасля заканчэння вышэйшай навучальнай установы ён чакаў выкліку ў ваенкамат. А пасля атрымаў позву. Аднак з'ехаў у Расію. 

Сёлета хлопец прыязджаў у Беларусь, каб памяняць пашпарт, але ў ваенкамат не з'явіўся. Свае дзеянні патлумачыў тым, што яму неабходна было вяртацца на працу ў РФ. Там яго знайшлі і затрымалі на запыт з РБ. 

Гэтай вясной падобны суд прайшоў у Мінскім раёне. Ухіліста, які працаваў у Расіі, аштрафавалі на 4000 рублёў.

Дарэчы, нядаўна ў Генпракуратуры абмяркоўвалі пакаранні для ўхілістаў ад службы ў войску (а іх нямала, суды, у тым ліку і паказальныя, праходзяць па ўсёй краіне). Выказвалася меркаванне, што штраф — гэта не тое пакаранне, якога будуць баяцца маладыя людзі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі