У Беларусі заблакавалі сайт для прызыўнікоў
Прызыўнікі
У Беларусі заблакавалі сайт povestka.org, які прапануе паслугі прызыўнікам, якія не хочуць служыць у войску. Пракуратура Брэсцкай вобласці палічыла гэта "прапагандай спосабаў ухілення ад выканання воінскага абавязку". На самім жа сайце сцвярджаецца, што прапануецца пошук менавіта законных прычын па вызваленні ад службы ў войску.
"Легальную дапамогу" сайт абяцае не толькі тым, хто не праходзіць па стане здароўя. Напрыклад, "Пакет SOS" скіраваны на ўжо прызнаных прыдатнымі да службы. Дарэчы, аплаціць паслугу можна толькі ў крыптавалюце.
Нядаўна ў Генпракуратуры абмяркоўвалі пакаранні для ўхілістаў ад службы ў войску (а іх нямала, суды, у тым ліку і паказальныя, праходзяць па ўсёй краіне). Выказвалася меркаванне, што штраф — гэта не тое пакаранне, якога будуць баяцца маладыя людзі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.