У РБ будуць судзіць яшчэ аднаго памерлага ўдзельніка карнай аперацыі ў Хатыні

Першы прысуд па справе памерлага фігуранта быў вынесены ў сакавіку 2024 года 

Першы прысуд па справе памерлага фігуранта быў вынесены ў сакавіку 2024 года  / БЕЛТА

Пракуратура Беларусі накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да Канстанціна Смоўскага, ён, сярод іншага, удзельнічаў у карнай аперацыі ў Хатыні. Усяго ж “устаноўлена 26 эпізодаў ягонай злачыннай дзейнасці ў складзе 118-га ахоўнага батальёна, кіраўніком якога ён з'яўляўся”, гаворыцца ў паведамленні ведамства. Смоўскага абвінавачваюць "ва ўчыненні генацыду — злачынства, прадугледжанага арт. 127 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь".

Ведамства публікуе каментар кіраўніка следчай групы Генпракуратуры Валерыя Талкачова. Ён кажа, што падчас расследаванняў былі "сабраныя неабвержныя доказы" віны Смоўскага — пратаколы допытаў яго калег, жыхароў вёсак, якія выжылі, дакументы з архіваў. Крымінальная справа складаецца з 49 тамоў.

Смоўскі выхадзец з Украіны. З 1921 года ён жыў у Польшчы. У пачатку Другой сусветнай вайны ваяваў у польскім войску, але трапіў у палон да немцаў і стаў калабарацыяністам. У 1941 годзе вярнуўся ва акупаваную Украіну, удзельнічаў у карных аперацыях супраць партызан, у тым ліку і ў Беларусі. 22 сакавіка 1943 года браў удзел у спаленні Хатыні. Пасля Другой сусветнай вайны Смоўскі эміграваў у Заходнюю Германію, потым перабраўся ў ЗША. Тут ён і памёр у 1960 годзе.

Судзіць нябожчыкаў у Беларусі стала магчымым пасля таго, як у ліпені 2023 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон "Аб змене Крымінальна-працэсуальнага кодэкса". Згодна з новымі нормамі, стала магчыма заводзіць крымінальныя справы супраць мёртвых і выносіць ім прыгаворы па дзесяці артыкулах Крымінальнага кодэкса (сярод іх генацыд, экацыд, міжнародны тэрарызм, падрыхтоўка або вядзенне агрэсіўнай вайны, прымяненне зброі масавага паражэння і іншыя ваенныя злачынствы).

Першы прысуд па такой справе быў вынесены ў сакавіку 2024 года. Вінаватым у генацыдзе прызналі памерлага грамадзяніна Канады Уладзіміра Катрука. Ніякага пакарання, па зразумелых прычынах, фігуранту не прызначалі.

В РБ будут судить еще одного покойного участника карательной операции в Хатыни
Канстанцін Смоўскі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі