У Беларусі вынеслі першы прысуд памерламу чалавеку за генацыд
У РБ судзяць не толькі жывых, але і памерлых
У Беларусі вынеслі першы прысуд памерламу чалавек за генацыд. Як паведамляе Вярхоўны суд РБ, украінца Уладзіміра Катрука, які памёр у Канадзе ў 2015-м, прызналі вінаватым у "генацыдзе беларускага народа". Як і прасіла дзяржабвінавачанне, без прызначэння пакарання.
Пра тое, што ў Беларусі пачнуцца завочныя суды не толькі над жывымі, але і над памерлымі, генпракурор Андрэй Швед заявіў у канцы зімы 2023-га. Паводле яго слоў, судзіць збіраюцца катаў, якія пазбеглі адказнасці — нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх памагатых. Бальшавіцкіх катаў судзіць не будуць — камуністычныя злачынствы ў Беларусі не расследуюцца.
Справа памерлага Уладзіміра Катрука разглядалася Вярхоўным судом з пачатку лютага. Мяркуецца, што ўкраінец падчас Другой сусветнай вайны служыў у 118-м батальёне шуцманшафта і ўдзельнічаў у карнай аперацыі ў беларускай Хатыні.
Справа Катрука першая, але не апошняя. Як паведаміў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк, чарговым нябожчыкам, якога будуць судзіць у Беларусі, стане Сымон Серафіновіч. Падчас Другой сусветнай вайны ён камандаваў паліцыяй у Міры, памёр у Вялікабрытаніі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.