У сакавіку, імаверна, можна будзе пабачыць першы пашпарт Новай Беларусі

Беларусы хутка атрымаюць пашпарты Новай Беларусі

Беларусы хутка атрымаюць пашпарты Новай Беларусі / t.me/tsikhanouskaya

Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета Валер Кавалеўскі лічыць, што першыя пашпарты Новай Беларусі можна будзе пабачыць ужо ў сакавіку 2024 года.

Ён не называе пакуль канкрэтнай даты, калі беларусы змогуць атрымаць на рукі першыя “альтэрнатыўныя” пашпарты. Але ёсць папярэднія дамоўленасці аб іх прызнанні іншымі краінамі — пакуль вусныя.

— Мы замовілі матэрыялы для вырабу ўзору. Гэта быў важны складаны этап. Гэтыя матэрыялы ўжо вырабляюцца. Праз месяца паўтара-два яны павінны да нас прыйсці.

Цяпер мы займаемся ўсталяваннем органа выдачы. Гэта тое месца, якое будзе займацца пытаннямі выдачы пашпартоў — прыём заявак, іх верыфікацыя, размяшчэнне замовы на друк пашпарта, выдача дакументаў, захаванне звестак на належным узроўні бяспекі і іх далейшая апрацоўка.

Далей патрэбная палітычная праца, каб дамагчыся прызнання гэтага дакумента, кажа Кавалеўскі.

Пакуль вусныя дамовы не будуць фармалізаваныя, Кавалеўскі не хоча гаварыць пра дакладныя тэрміны з’яўлення пашпарта як дакумента.

Поўнае інтэрв’ю Кавалеўскага са Змітром Лукашуком глядзіце на нашым ютуб-канале.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі