Марыя Зайцава пасмяротна ўзнагароджана медалём "Гонар і годнасць"

Марыя Зайцава прыжыла 24 гады

Марыя Зайцава прыжыла 24 гады / t.me/KalinouskiPolk/

Марыя Зайцава пасмяротна ўзнагароджана медалём "Гонар і годнасць", паведамляе Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі. Беларуская добраахвотніца была ў складзе Другога інтэрнацыянальнага легіёна Украіны, у студзені сёлета гераічна загінула ў баях супраць расійскіх акупантаў пад Пакроўскам.

Той жа медаль атрымаў беларускі краязнаўца і грамадскі дзеяч, папулярызатар беларускай культуры і мовы Алесь Юркойць. Аб’яднаны пераходны кабінет прыняў рашэнне ўзнагародзіць і іншых выбітных людзей (адпаведныя пастановы 24 лютага падпісала яго кіраўніца Святлана Ціханоўская).

Медалём "За плённую працу на карысць Беларусі" ўзнагароджваюцца: Цзывай Со — брытанскі архітэктар і мастак, аўтар праекта беларускай царквы ў Лондане, папулярызатар Беларусі і беларускай культуры ў свеце, Аляксандр Лукашук — беларускі журналіст, публіцыст і перакладчык.

Медалём Няскораных (Ларысы Геніюш) узнагароджваецца Паліна Шарэнда-Панасюк — палітычная актывістка, былая палітзняволеная.

Яшчэ два чалавекі атрымаюць узнагароды непублічна. Яны ўшанаваныя медалём Францыска Скарыны — "за высокія дасягненні ў сваёй дзейнасці" — і медалём Няскораных — "за асабістую адвагу, стойкасць і ахвярнасць у дзейнасці на карысць прасоўвання ідэалаў дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі".

Марыя Зайцава пасмяротна ўзнагароджана медалём "Гонар і годнасць"
t.me/CabinetBelarus/
Марыя Зайцава пасмяротна ўзнагароджана медалём "Гонар і годнасць"
Марыя Зайцава пасмяротна ўзнагароджана медалём "Гонар і годнасць"
Марыя Зайцава пасмяротна ўзнагароджана медалём "Гонар і годнасць"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.