Сіноптыкі: У сераду дажджы чакаюцца толькі па поўдні Беларусі
23 ліпеня ў нашай краіне прагназуецца пераменная воблачнасць.
Будзе пераважна без ападкаў, адзначае БЕЛТА. Толькі днём месцамі па поўдні Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Вецер усходні 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах — з парывамі да 14 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе +10...+16 градусаў, удзень паветра прагрэецца да 23-28 градусаў цяпла.
Фота — minsk1.net