У сераду пройдзе развітанне з бардам Змітром Сідаровічам
Цела 48-гадовага музыкі ў нядзелю знайшлі сваякі ў яго мінскай кватэры.
З'явілася неафіцыйная версія, што гэта было забойства. Аднак следчыя не выявілі прыкмет гвалтоўнай смерці. Прынамсі, не было бачных цялесных пашкоджанняў на целе памерлага. Дакладную прычыну смерці мусіць назваць судова-медыцынская экспертыза.
Труна з целам Змітра Сідаровіча будзе знаходзіцца з 9-й гадзіны раніцы ў Свята-Петра-Паўлаўскім саборы Мінска па адрасе Ракаўская, 4. Адпяванне пачнецца а 12-й гадзіне. Пахаваны бард будзе на Заходніх могілках, інфармуе "Наша ніва".
Алесь Белы: Зміцер Сідаровіч пакінуў шмат слядоў, у якія ўкладзена яго душа
Фота — svaboda.org