У сераду ў Беларусі месцамі чакаецца да 15 цяпла

У сераду, 11 сакавіка, у Беларусі месцамі прагназуецца невялікі дождж. Вецер будзе пераменных напрамкаў, 2-7 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад мінус 2 да плюс 4 градусаў, у дзённыя — 6-12 цяпла, на Брэстчыне — да 15 градусаў, інфармуе БЕЛТА.

У наступныя дні крыху пахаладае. 12 і 13 сакавіка ўдзень будзе не больш за 8 градусаў цяпла. Прагназуюцца дажджы і нават мокры снег.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі