У Сочы загінуў рафтэр з Беларусі
Падчас сплаву на рафтах (надзіманых плытах) па рацэ Мзымта пад Сочы (Краснадарскі край) загінуў спартовец з Беларусі. Трагедыя адбылася 7 траўня. Як паведаміў "Інтэрфакс", падчас трэніравальнай гонкі беларускай каманды рафт перавярнуўся, і адзін спартовец не вынырнуў.
Такія выпадкі ўвесну на Мзымце адбываюцца часта, бо гэтая горная рака вельмі небяспечная падчас паўнаводдзя.
Такія выпадкі ўвесну на Мзымце адбываюцца часта, бо гэтая горная рака вельмі небяспечная падчас паўнаводдзя.