У Стоўбцах пачалося ўсталяванне помніка Якубу Коласу
Усталёўваюць помнік / pramen-news.by
У Стоўбцах, на малой радзіме, пачалося ўсталяванне помніка Якубу Коласу (1882 — 1956). Яго адкрыццё адбудзецца на 140-я ўгодкі класіка беларускай літаратуры — у пачатку лістапада, піша pramen-news.by.
Праца над помнікам Якубу Коласу была скончана яшчэ ў канцы зімы. Скульптары, якія займаліся помнікам: Сяргей Логвін, Іван Міско і Уладзімір Піпін. Якуб Колас атрымаўся ў іх сапраўдным класікам: сядзіць на лаве, трымае ў руках аркушы, а навокал цытаты з яго твораў. Вышыня скульптуры каля 2,5 метра.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.