Да 140-годдзя Якуба Коласа ў Стоўбцах паставяць помнік: як ён будзе выглядаць
Скончаная праца над помнікам Якубу Коласу, які плануецца сёлета ўсталяваць на малой радзіме пісьменніка ў Стоўбцах. У 2022-м Беларусь будзе адзначаць 140-я ўгодкі са дня нараджэння пісьменніка і паэта.
Скульптары, якія займаліся помнікам: Сяргей Логвін, Іван Міско, Уладзімір Піпін. Якуб Колас атрымаўся ў іх сапраўдным класікам: сядзіць на лаве і трымае ў руках аркушы. Навокал цытаты з яго твораў.
Пісьменнік, безумоўна, пазнавальны. "Але, здаецца, і не вельмі цікавы — традыцыйная савецкая школа бронзавых класікаў...", — адзначаюць аўтары "Суполкі беларускіх пісьменнікаў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.