У Грузіі ў музеі знайшлі невядомы здымак, на якім ёсць Купала і Колас

Здымак беларускіх і грузінскіх пісьменнікаў у Мінску, каля 1935 года / t.me/kufar_starazytnasc
Здымак беларускіх і грузінскіх пісьменнікаў у Мінску, каля 1935 года / t.me/kufar_starazytnasc

У Грузіі ў літаратурным музеі даследчык Яўген Бандарчык знайшоў невядомы здымак беларускіх пісьменнікаў. У беларускіх архівах і музеях яго не выявілі. Мяркуецца, што ў Беларусі ён не захаваўся, піша @kufar_starazytnasc.

Мяркуецца, што здымак беларускіх і грузінскіх пісьменнікаў у Мінску быў зроблены каля 1935 года. На ім можна пабачыць Янку Купалу, Якуба Коласа, Кузьму Чорнага, Пятруся Броўку, Міхася Зарэцкага і іншых.

У Грузіі ў музеі знайшлі невядомы здымак, на якім ёсць Купала і Колас
t.me/kufar_starazytnasc

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі