У суботу ў Беларусі чакаецца да 31 градуса цяпла

У суботу ў Беларусі чакаецца да 31 градуса цяпла

Удзень у суботу, 25 жніўня, у Беларусі чакаецца 26-31 градус цяпла (на захадзе — ад +20 да +25), уначы — ад +13 да +19 (на ўсходзе ў асобных раёнах — 9-12 градусаў са знакам плюс). На захадзе нашай краіны чакаюцца дажджы, месцамі — дажджы моцныя і навальніцы (падчас іх парывы ветру будуць дасягаць 14 м/с), інфармуе БЕЛТА.

У нядзелю крыху пахаладае, дажджоў стане больш. Падобнае надвор'е захаваецца ў пачатку наступнага тыдня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі