У судзе Бяляцкі і Стэфановіч адмовіліся адказваць на пытанні

Алесь Бяляцкі ў судзе / sb.by
Алесь Бяляцкі ў судзе / sb.by

У Ленінскім судзе Мінска адбыўся допыт абвінавачаных — палітвязняў і праваабаронцаў Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча. Бяляцкі і Стэфановіч выступілі з кароткімі прамовамі, але на пытанні адмовіліся адказваць. Як піша sb.by, яны хадайнічалі аб агучванні даных з 124-га тома, якія прызналі дзяржаўнай тамяніцай. Суд адмовіў. Гаворка пра матэрыялы, прысвечаныя кантактам Алеся Бяляцкага з сябрамі Каардынацыйнай рады ў 2020-м (раней іх агучвалі ў закрытым рэжыме).

Пасля спрэчак бакоў будзе агучаны прысуд. Крымінальная справа, якая складаецца з 284 тамоў, разглядалася ў паскораным рэжыме — працэс пачаўся 5 студзеня. Напярэдадні стала вядома, што матэрыялы следства па "справе Вясны" ўжо закончылі зачытваць.

Палітвязняў, якія за кратамі з лета 2021-га, судзяць за дапамогу рэпрэсаваным беларусам. Іх абвінавачваюць у "кантрабандзе групай асоб" і "фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Сваёй віны яны не прызналі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі