У Светлагорску малады чалавек збіў міліцыянера
Супраць яго ўзбуджана крымінальная справа.
У Светлагорску 3 жніўня а 03:00 паміж мужам і жонкай паўстаў канфлікт. На дапамогу была выкліканая група затрымання роты міліцыі Светлагорска.
Начальнік штаба РАУС Андрэй Кузняцоў распавёў, што падчас канфлікта малады чалавек 1990 года нараджэння, знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення і не падпарадкаваўся законным патрабаванням міліцыянера, а таксама наўмысна нанёс яму ўдары кулаком у вобласць левага пляча і нагой у вобласць ўнутранай часткі левага сцягна, паведамляе мясцовы партал lovesun.by.
Супраць маладога чалавека ўзбуджана крымінальная справа па ч.2 артыкула 363 КК РБ “Супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў”.
Фота: inpress.ua