У Турцыі заблакавалі базу ВПС ЗША

У Турцыі заблакавалі базу ВПС ЗША

Доступ да ваенна-паветранай базы Інджырлік на поўдні Турцыі, якую разам выкарыстоўваюць турэцкія і амерыканскія ваенныя, заблакаваная. Там спынілі падачу электрычнасці, паведамляюць замежныя СМІ.

На базе знаходзяцца амерыканскія самалёты, якія ўдзельнічаюць у аперацыі супраць “Ісламскай дзяржавы”. Раней прадстаўнікі Пентагона заявілі, што спроба перавароту ў Турцыі не адбілася на бяспецы базы Інджырлік.

Ваенны мяцеж адбыўся ў Турцыі ў ноч на суботу, 16 ліпеня. Яго спрабавалі арганізаваць афіцэры ваенна-паветраных сілаў і ваеннай паліцыі. Падчас гэтых падзеяў загінула болей за 160 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі