Прэзідэнт Турцыі паабяцаў “адрэзаць галовы здраднікам”

Прэзідэнт Турцыі паабяцаў “адрэзаць галовы здраднікам”

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган паабяцаў “адрэзаць галовы здраднікам”. Такую гучную заяву ён зрабіў падчас выступу ў Стамбуле перад удзельнікамі акцыі ў гадавіну спробы ваеннага перавароту.

Эрдаган таксама заявіў, што падпіша закон аб аднаўленні ў Турцыі смяротнай кары, калі за яго прагаласуе парламент. Апроч таго, турэцкі прэзідэнт сказаў, што на абвінавачаных па справе аб спробе перавароту варта надзець такія ж камбінезоны, як на вязняў у Гуантанама, паведамляюць замежныя СМІ.

Спроба ваеннага перавароту ў Турцыі была зробленая ў ноч на 16 ліпеня 2016 года. Супраць мяцежнікаў выступілі тысячы людзей у Стамбуле, Анкары і іншых гарадах. Захапіць Эрдагана ваеныя не змаглі. У сутычках загінула каля 250 чалавек.

Пасля спробы перавароту ў Турцыі пачаліся масавыя рэпрэсіі супраць вайскоўцаў, паліцыянтаў, суддзяў, журналістаў і выкладчыкаў універсітэтаў. Каля 50 тысяч чалавек былі арыштаваныя, болей за 100 тысяч страцілі працу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі