Турцыя скасавала "надзвычайнае становішча", уведзенае два гады таму

Турцыя скасавала "надзвычайнае становішча", уведзенае два гады таму

У ноч на 19 ліпеня урад Турцыі скасаваў надзвычайнае становішча, уведзенае ў 2016 годзе, перадае Радыё "Свабода". Яно было ўведзенае пасля меркаванай спробы дзяржаўнага перавароту. Тэрмін дзеяння надзвычайнага становішча працягваўся сем разоў.  

Рашэнне пра скасаванне надзвычайнага становішча улады краіны прыняла пасля прэзідэнцкіх выбараў, на якіх перамог дзейны кіраўнік краіны Рэджэп Таіп Эрдаган

Паводле падлікаў The Guardian, пад рэпрэсіі за час дзеяння надзвычайнага становішча трапілі 120 тысяч чалавек. Тысячы журналістаў, выкладчыкаў і вайскоўцаў былі арыштаваныя або асуджаныя на турэмнае зняволенне: іх абвінавацілі ў датычнасці да спробы дзяржаўнага перавароту. Таксама ўлады закрылі некалькі тысяч школаў і дабрачынных арганізацыяў, падазраючы іх у сувязях з мяцежнікамі.

Крымінальныя справы, звязаныя з тымі падзеямі, працягваюцца дагэтуль: тыдзень таму 72 чалавекі былі асуджаныя на пажыццёвае зняволенне за ўдзел у беспарадках.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі