Віленскі аэрапорт пачынае прымаць самалёты з лідарамі 50 краін, прыляцеў Байдэн

Джо Байдэн і Гітанас Наўседа. Вільня, 10 ліпеня 2023-га / АР
Джо Байдэн і Гітанас Наўседа. Вільня, 10 ліпеня 2023-га / АР

У панядзелак Віленскі аэрапорт пачынае прымаць самалёты з лідарамі 50 краін, паведамляе Delfi. 11 ліпеня ў Вільні адкрыецца саміт NATO.

Ужо прыляцеў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. Яшчэ раней у сталіцу Літвы прыбылі прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган і прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо.

Саміт пройдзе 11-12 ліпеня. Напярэдадні ў Літве былі размешчаныя найноўшыя сістэмы супрацьпаветранай абароны, у тым ліку Patriot. Зроблена гэта дзеля бяспекі сусветных лідараў.

Чакаецца, што на саміце NATO будзе прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі