Нож у спіну: пра Эрдагана, Пуціна, саміт NATO і націдэю — эфір з Турарбекавай

Роза Турарбекава / Еўрарадыё
Роза Турарбекава / Еўрарадыё

Напярэдадні чарговага саміта NATO, які пройдзе 11-12 ліпеня ў Вільні, прэзідэнт Турцыі Эрдаган даў дазвол на заўчаснае вяртанне ва Украіну камандзіраў палка “Азоў”, адзін з камандзіраў “Вагнера” расказаў, што ў Беларусь яны плануюць прыйсці праз месяц, а Лукашэнка, выступаючы на малой радзіме, раптам загаварыў пра нацыянальную гордасць, суверэнітэт і бяспеку.

Чаго чакаць ад саміта NATO і ці паўплываюць на яго рашэнні планы Лукашэнкі па размяшчэнні кампаніі “Вагнер” у Беларусі? Чаму лукашэнкаўскія чыноўнікі раптам актыўна пачалі выказвацца на тэму нацыянальнай ідэі і ці варта звяртаць увагу на словы Лукашэнкі пра нацыянальную гордасць? Пра якія абмежаванні для беларусаў кажа Наўседа, ці маюць літоўцы рацыю у сваіх перасцярогах і як беларусам пазбегнуць гэтай сітуацыі? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі