11-12 ліпеня Уладзімір Зяленскі будзе ў Вільні

Віленскі аэрапорт цяпер самы бяспечны ў свеце / Delfi
Віленскі аэрапорт цяпер самы бяспечны ў свеце / Delfi

11-12 ліпеня Уладзімір Зяленскі будзе ў Вільні (па некаторых звестках, толькі ў сераду). У панядзелак генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг пацвердзіў удзел у саміце альянсу ўкраінскага прэзідэнта.

"Мы абновім нашы палітычныя сувязі. Прэзідэнт Зяленскі далучыцца да нас на інаўгурацыйным пасяджэнні Савета Украіна-NATO", цытуе словы Столтэнберга "Бі-Бі-Сі".

Крыху раней у праграме саміту з'явілася сумесная прэс-канферэнцыя, якую павінны даць Енс Столтэнберг і Уладзімір Зяленскі. Улады Украіны візіт прэзідэнта ў Літву афіцыйна не пацвярджалі.

Як вядома, краіны NATO пакуль не гатовыя прыняць Украіну ў альянс, аднак яны возьмуць на сябе індывідуальныя абавязацельствы па дапамозе ёй.

Напярэдадні саміту ў Літве размешчаныя найноўшыя сістэмы супрацьпаветранай абароны, у тым ліку Patriot. Зроблена гэта дзеля бяспекі сусветных лідараў на саміце NATO, які адкрыецца ў Вільні ў аўторак. Віленскі аэрапорт у гэтыя дні самы бяспечны ў свеце, піша Delfi.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі