Эрдаган у ЗША пераблытаў колеры ААН з ЛГБТ-сцягамі

Генеральная Асамблея ААН

Генеральная Асамблея ААН / Reuters

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган у ЗША пераблытаў колеры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый з ЛГБТ-сцягамі, піша Reuters. Ён паскардзіўся на іх у штаб-кватэры ААН. "Адна з праблем, якая турбуе мяне больш за ўсё... заключаецца ў тым, што, уваходзячы ў Генеральную Асамблею ААН, вы бачыце колеры ЛГБТ на прыступках і ў іншых месцах", — заявіў раздражнёны Эрдаган. Ён дадаў, што хацеў бы пра гэта паразмаўляць з генеральным сакратаром ААН Антоніу Гутэрышам.

У Турцыі сталі праводзіць больш жорсткую палітыку ў дачыненні ЛГБТ. "Колькі б правоў яны не мелі, столькі ж маюць і тыя, хто выступае супраць", — апраўдваецца Рэджэп Таіп Эрдаган.

Супрацоўнікі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый кажуць, што Эрдаган памыліўся — пераблытаў са сцягамі ЛГБТ 17 колераў ААН, якія сімвалізуюць устойлівае развіццё: барацьбу з галечай, голадам і змяненнем клімату.

Эрдаган у ЗША пераблытаў колеры ААН з ЛГБТ-сцягамі
Рэджэп Таіп Эрдаган / Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі