Пуцін чакае працягу ўкраінскага контрнаступу

Украінскія вайскоўцы на фронце / facebook.com/GeneralStaff.ua

Украінскія вайскоўцы на фронце / facebook.com/GeneralStaff.ua

Уладзімір Пуцін чакае працягу ўкраінскага контрнаступу. Пра гэта расійскі прэзідэнт заявіў у панядзелак пасля сустрэчы ў Сочы з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам.

"Што тычыцца прабуксоўкі контрнаступу, гэта не прабуксоўка, гэта правал..., — гаварыў Пуцін. — Ва ўсякім выпадку, на сённяшні дзень гэта выглядае менавіта так... Паглядзім, што далей будзе. Спадзяюся, што і далей будзе менавіта так".

Такім чынам, у прэзідэнта РФ няма ўпэўненасці, што ўкраінскі контрнаступ спынены. Як вядома, да канца лета ўкраінскія войскі на Запарожскім фронце здолелі прарваць першую лінію абароны расіян, умацаваную вялізнымі міннымі палямі. Каб утрымаць свае пазіцыі, РФ кідае на фронт рэзервы. Тэхніку даводзіцца здымаць і адпраўляць ва Украіну нават з Курыльскіх астравоў і Сахаліна.

Пуцін і Эрдаган не дамовіліся пра аднаўленне "збожжавай дамовы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі