У Віцебску ліквідавалі найстарэйшую жаночую арганізацыю

У Віцебску ліквідавалі жаночае аб'яднанне "Ульяна"

У Віцебску ліквідавалі жаночае аб'яднанне "Ульяна" / Віцебская вясна

Віцебскі абласны суд пастанавіў ліквідаваць Беларускае грамадскае аб'яднанне жанчын "Ульяна", паведамляюць праваабаронцы з "Віцебскай Вясны".

Ініцыятарам ліквідацыі выступіла Міністэрства юстыцыі, рашэнне прыняла суддзя Вольга Ільюшонак.

"Ульяна" — найстарэйшая жаночая арганізацыя Віцебска. Яна дзейнічала больш за 26 гадоў. Удзельніцы арганізацыі дапамагалі жанчынам, дзецям і сем'ям, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю. Амаль усе праекты былі рэалізаваныя разам з мясцовымі органамі выканаўчай улады.

Напрыклад, у 2018 годзе арганізацыя і разам з абласным упраўленнем унутраных спраў рэалізавалі праект "Вучыцца, каб дзейнічаць", прафінансаваны Еўрасаюзам і Федэральным міністэрствам эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця Германіі.

Апошнім часам 13 актывістак "Ульяны" разам з абласнымі медыцынскімі дзяржструктурамі ладзілі мерапрыемствы ў дапамогу жанчынам, у якіх дыягнаставалі ВІЧ.

"Зачыстка" НДА ў Беларусі працягваецца з ліпеня 2021 года. Прычым улады ліквідуюць арганізацыі з самых розных сфераў дзейнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі