У Вільні прайшла акцыя салідарнасці з палітвязнем Максімам Знакам

Міндаўгас Кукайціс

Міндаўгас Кукайціс / defendersbelarus.org

Перад будынкам амбасады Беларусі ў Вільні прайшла акцыя салідарнасці з палітзняволеным адвакатам Максімам Знакам. Мерапрыемства арганізавала Рада адвакатаў Літвы, расказвае агенцтва "Позірк".

Удзельнікі акцыі прыйшлі да беларускай амбасады, каб "гучна казаць пра канкрэтнага чалавека, казаць пра катаванні, якія да яго ўжываюцца, пра сітуацыю з інкамунікада, у якой знаходзіцца вязень сумлення". Пра гэта заявіў кіраўнік Рады Міндаўгас Кукайціс. У мерапрыемстве ўзяў удзел і Яўген Пыльчанка, былы адвакат Знака. У Беларусі яго пазбавілі ліцэнзіі. Пыльчанка казаў пра прафесіяналізм калегі. Паводле яго слоў, Максім "ясна паказаў, як павінен паводзіць сябе юрыст, каб адпавядаць зместу, мэтам і пакліканню прафесіі". Пра тое, што Знак — не толькі юрыст, але і літаратар, нагадала паэтка Сабіна Брыло. У зняволенні ён напісаў і перадаў на волю нататкі і вершы, якія выйшлі ў кнізе "Зэкамерон".

Максім Знак — юрыст, прадстаўнік штаба экс-банкіра Віктара Бабарыкі. У верасні 2021 года ён быў асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі. Яго абвінавацілі і прызналі вінаватым у "змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам", "стварэнне экстрэмісцкага фарміравання", а таксама "закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы".

У траўні 2022 года рабочая група па адвольных затрыманнях ААН накіравала беларускім уладам апавяшчэнне аб прызнанні неправамерным пазбаўленне волі Знака. З лютага 2023 года палітвязень знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада — без сувязі з вонкавым светам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі