У "Востраве чысціні" прадавалі цукар са "староннім пахам араматычных рэчываў"
Цукар / pixabay.com
У краме "Востраў чысціні" ў Баранавічах санстанцыя прыбрала з продажу 12 кг цукру, паведамляецца на сайце Баранавіцкага занальнага ЦГіЭ.
Цукар не адпавядаў вызначаным нормам, бо меў "старонні пах араматычных рэчываў".
Вытворца цукру — Скідзельскі цукровы камбінат. Але, мяркуючы па ўсім, прычына не ў вытворцы, а ў краме.
Сетка "Востраў чысціні" пачынала з продажу побытавай хіміі, але апошнім часам у ёй усё часцей прадаюць харчовыя тавары і алкаголь.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.