У ЗША вучыліся рэагаваць на ядзерны ўдар Расіі

У ЗША вучыліся рэагаваць на ядзерны ўдар Расіі

ЗША зладзілі ваенныя вучэнні, падчас якіх імітавалі зваротны ядзерны ўдар па Расіі. Пра гэта распавёў прадстаўнік Пентагона. Вучэнні праходзілі ў Нябрасцы 20 лютага, у іх узяў удзел міністр абароны ЗША Марк Эспер. 

Нейкіх падрабязнасцяў пра вучэнні няшмат, вядома толькі, што ў сцэнары Расія нанесла ўдар па кропцы НАТА ў Еўропе, а адказ ЗША быў "абмежаваным". 

У адказ Расія заявіла, што асуджае ЗША за прапрацоўку падобнага сцэнара. Намеснік міністра замежных справаў Сяргей Рабкоў сказаў, што такім чынам ЗША ладзяць "небяспечную гульню":

"Мы са свайго боку, як гэта падкрэслівалася неаднаразова, дапускаем ўжыванне ядзернай зброі толькі ў двух выключных выпадках: калі на Расію здзейснены напад з прымяненнем любога віду зброі масавага знішчэння ці калі ажыццёўлена агрэсія з прымяненнем звычайных узбраенняў такога маштабу, што пад пагрозай аказваецца само існаванне расійскага дзяржавы", заявіў Сяргей Рабкоў у інтэрв'ю ТАСС. 

Па яго меркаванню, падобныя вучэнні сведчаць пра тое, што ў "Вашынгтоне працягваюць рэальна займацца падрыхтоўкай сцэнароў прымянення ядзернай зброі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі