Украіна не верне Беларускай чыгунцы тысячы грузавых вагонаў

Украіна не верне Беларускай чыгунцы тысячы грузавых вагонаў

Украіна не верне Беларускай чыгунцы яе грузавыя вагоны. Пра гэта заявіў намеснік дырэктара дэпартамента камерцыйнай працы Украінскай чыгункі Валерый Ткачоў. Паводле яго слоў, такое рашэнне прынятае з улікам матэрыяльнага ўрону, нанесенага Расіяй (краінай-агрэсарам) і Беларуссю (яе саюзнікам), а галоўнае — з улікам "тысяч нявінных ахвяр, забітых захопнікамі". "Увесь рухомы састаў, грузы і іншае не будуць вяртацца краінам-акупанта!", — заявіў Ткачоў.

Украінскі бок агучыў такое рашэнне, паколькі да яго пачалі звяртацца па пытанні вяртання грузавых вагонаў з Беларусі і нават з Расіі. На адно з тэлефанаванняў з РБ прадстаўнік Украінскай чыгункі адказаў: "Чык-чырык, ідзі...". У Мінску, відаць, былі шакаваныя.

Па некаторых даных, ва Украіне могуць знаходзіцца тысячы беларускіх грузавых вагонаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі