Улады аб'явілі 2022-гі Годам гістарычнай памяці

Ветэраны вайны падчас параду 9 траўня / Еўрарадыё
Ветэраны вайны падчас параду 9 траўня / Еўрарадыё

Год народнага адзінства скончыўся, і цяпер наступіў Год гістарычнай памяці. Такі ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка перад Новым годам.

Мэта Года гістарычнай памяці, паводле БЕЛТА, — фарміраванне "аб'ектыўных адносін грамадства да гістарычнага мінулага, захавання і ўмацавання адзінства беларускага народа".

З гэтай прычыны міністры, сілавікі, чыноўнікі і НАН абавязаны распрацаваць рэспубліканскі план мерапрыемстваў на 2022 год і зрабіць так, каб ён быў рэалізаваны.

Указ набудзе моц пасля яго афіцыйнай пулікацыі.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі