Уладзімір Някляеў пакінуў дэбаты на беларускім тэлебачанні
Дэбаты кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі праходзяць у жывым эфіры на беларускім тэлебачанні. У іх удзельнічаюць усе кандыдаты, акрамя кіраўніка дзяржавы. Уладзімір Някляеў пасля кароткага выступу сыйшоў з дэбатаў. Ён сказаў, што "гэта не дэбаты", што ён "не бачыць ніякага сэнсу, ніякага толку" ў іх. Някляеў заклікаў беларусаў прыходзіць на плошчу 19 снежня. "Выбачайце, але я пайду", — сказаў кандыдат у прэзідэнты.
Вядучыя дэбатаў Юрый Пракопаў і Андрэй Крывашэеў паспрабавалі "пажартаваць", што цяпер давядзецца "размаўляць з пустой тумбачкай". Але атрымалі жорсткі адпор з боку Віталя Рымашэўскага, які запатрабаваў спыніць такія здзекі.