Уніяцкаму святару з Полацка прысудзілі 15 сутак
Уніяцкі святар Аляксандр Шаўцоў / facebook.com/aliaksandar.shautsou
15 сутак арышту прысудзілі уніяцкаму святару з Полацка Аляксандру Шаўцову, піша тг-канал "Позірк".
Яго асудзілі за рэпосты матэрыялаў сайта "Хартыя-97" у сацсетцы "УКантакце". Святара абвінавацілі ў "распаўсюдзе экстрэмісцкай інфармацыі" (арт. 19.11 КаАП).
Як распавядала Еўрарадыё, Шаўцова затрымалі зранку 25 траўня. У той жа дзень у Віцебскай вобласці былі затрыманыя яшчэ два святары — ксяндзы з Мёраў і Мёрскага раёна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.