Урачамі і медсёстрамі ў Беларусі змогуць працаваць замежнікі без ПМЖ

З 10 прафесій, якія пазначаны ў пераліку, тры медыцынскага профілю/ ілюстрацыйнае фота pixabay.com
З 10 прафесій, якія пазначаны ў пераліку, тры медыцынскага профілю/ ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі зацвердзіла пералік прафесій, на якія могуць прыцягвацца "замежныя грамадзяне або асобы без грамадзянства, якія не маюць дазволу на пастаяннае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь". Пастанова Мінпрацы апублікаваная на Нацыянальным прававым партале і пачынае дзейнічаць з 1 ліпеня. На гэтыя прафесіі не распаўсюджваюцца абмежаванні па абароне нацыянальнага рынку працы, адзначаецца ў пастанове.

У пераліку 10 прафесій. Тры з іх медыцынскага профілю (урач-спецыяліст, медсястра і фельчар). Нагадаем, пасля пратэстаў 2020 года і рэпрэсій, якія беларускія ўлады працягваюць практыкаваць у дачыненні да медыкаў, дэфіцыт медработнікаў у Беларусі прыкметна абвастрыўся.

Акрамя таго, замежнікі без ПМЖ змогуць працаваць у Беларусі кіроўцамі, слесарамі-рамонтнікамі, трактарыстамі, электраманцёрамі, інжынерамі, ветурачамі і швачкай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі