Усіх медыкаў, затрыманых у Наваполацку, звольнілі за "прагулы"
Рэпрэсіі супраць медыкаў у Беларусі працягваюцца, нягледзячы на тое, што іх не хапае ў краіне / БЕЛТА
Усіх медыкаў, затрыманых у Наваполацку, звольнілі па артыкуле за "прагулы", паведамляе @belhalat_by. Лекары трапілі за краты 17 траўня. Яны атрымалі ад 10 да 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Іх прызналі вінаватымі ў "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў" ці ў "несанкцыянаваным пікетаванні".
Затрыманне медыкаў прайшло ў Цэнтральнай гарадской бальніцы, куды ў красавіку прывозілі палітвязня Віктара Бабарыку са слядамі пабояў. Інфармацыі пра тое, дзе ён знаходзіцца цяпер і ў якім стане, дагэтуль няма.
Рэпрэсіі супраць медыкаў у Беларусі працягваюцца, нягледзячы на тое, што іх не хапае ў краіне. Кадравыя праблемы прызнае і Аляксандр Лукашэнка.
Пад рэпрэсіі ў Наваполацку нядаўна трапілі працаўнікі "Нафтана", выкладчыкі дзяржуніверсіэтэта і святар.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.