У Мінску бракуе больш за чатыры тысячы медыкаў
Мінску востра бракуе медыкаў / pixabay.com
У Мінску налічваецца больш за чатыры тысячы вакантных пасад медработнікаў. Такія даныя камітэта працы, занятасці і сацыяльнай абароны насельніцтва Мінгарвыканкама заўважыў тг-канал "Позірк".
Найбольшы дэфіцыт — сярод медсёстраў: у іх 2080 вакансій. З імі ідуць дактары-спецыялісты (1733), потым — фельчары (335).
У пяцёрку спецыяльнасцяў, якія адчуваюць у сталіцы дэфіцыт кадраў, уваходзяць таксама таксама інжынеры (744) і выхавальнікі (186).
Дэфіцыт кадраў у медыцыне нядаўна прызнаў Лукашэнка. Медыкі актыўна пакідаюць Беларусь у сувязі з рэпрэсіямі, якія цягнуцца з 2020 года. Пры гэтым іх яшчэ і кідаюць за краты, а потым звальняюць цэлымі групамі, як гэта нядаўна адбылося ў Наваполацку.
Сярод рабочых прафесій у Мінску найбольш неабходныя кухары (875), кіроўцы (688), слесары механазборачных работ (571), электраманцёры па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання (545) і слесары-рамонтнікі (492).
На 1 чэрвеня ў Мінску налічвалася 30,9 тысячы вакансій.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.